Спадарожнікі ЗША зафіксавалі выбух на Кахоўскай ГЭС перад разбурэннем — NYT

Кахоўская ГЭС / MAXAR, спадарожнікавае фота
Кахоўская ГЭС / MAXAR, спадарожнікавае фота

Амерыканскія спадарожнікі-шпіёны зафіксавалі выбух на плаціне Кахоўскай ГЭС незадоўга да яе абвальвання. Пра гэта выданню The New York Times расказаў высокапастаўлены чыноўнік з адміністрацыі Байдэна.

Па словах чыноўніка, якія перадае Reform.by, інфрачырвоныя датчыкі на спадарожніках незадоўга да абвальвання дамбы выявілі цеплавую сігнатуру, якая адпавядае моцнаму выбуху.

Аналітыкі амерыканскай разведкі мяркуюць, што за выбухам стаіць Расія, але дакладных доказаў пакуль не маюць, кажа чыноўнік адміністрацыі Белага дома.

Ён не выключыў, што абвальванню плаціны маглі паспрыяць ранейшыя пашкоджанні ці павышэнне ціску вады. Аднак афіцыйныя асобы ЗША мяркуюць, што хутчэй за ўсё прычынай быў наўмысны або выпадковы выбух, піша NYT.

Плаціна Кахоўскай ГЭС была ўзарваная ўначы 6 чэрвеня. У выніку былі затопленыя вялізныя тэрыторыі ў Херсонскай вобласці і частка самога Херсона. У зоне затаплення знаходзяцца каля 80 населеных пунктаў.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі