Стала вядома, калі Netflix пакажа свой фільм аб пратэстах у Беларусі

Прэм'ера першай часткі адбудзецца на адным з еўрапейскіх фестываляў, ілюстрацыйнае фота

Прэм'ера першай часткі адбудзецца на адным з еўрапейскіх фестываляў, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Першая частка дакументальнага праекту Netflix аб пратэстах у Беларусі ў 2020 годзе рыхтуецца да паказу. Аб гэтым піша "Наша Ніва" са спасылкай на прэс-сакратара Святланы Ціханоўскай Ганну Красуліну. Паводле яе слоў, праца над праектам яшчэ працягваецца. Аднак ужо на пачатку 2024 года на адным з еўрапейскіх кінафестываляў павінна адбыцца прэм'ера першай часткі.

Пра тое, што Netflix здымае дакументальны фільм пра беларускія пратэсты, стала вядома восенню 2020 года. Пра гэта распавёў у сацсетках дарадца Ціханаўскай Франак Вячорка. На той момант, паводле яго слоў, праца над праектам ішла ўжо два месяцы. Фільм здымала брытанская здымачная група. "Героі — дэманстранты, Каардынацыйная рада і Святлана Ціханоўская. Здымкі праходзяць у Мінску, а таксама ў Кіеве і Вільні",казаў тады Вячорка. Паводле яго слоў, членаў здымачнай групы нават затрымлівалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі