Вы тут

Спявачка Герасіменка магла быць на кантролі ў сілавікоў за данат на Bayraktar

Мэрыем Герасіменка / instagram.com/meriem_gera/

Беларуская спявачка Мэрыем Герасіменка, якую затрымлівалі ў Мінску, магла быць на кантролі ў сілавікоў за данат на Bayraktar для Украіны. Прынамсі пра гэта напісалі праўладныя тг-каналы. Паводле версіі прапагандыстаў, “частку даходаў, якія яна атрымлівала ад сваёй дзейнасці, зорка накіроўвала на патрэбы УСУ [Узброеных сіл Украіны], у т. л. прыняла ўдзел у спансаванні Украіны для набыцця БПЛА Bayraktar TB2”.

Увечары 3 жніўня на тэрасе бара “Банкі-бутэлькі” на Зыбіцкай вуліцы ў Мінску падчас вулічнага канцэрта спявачка выканала песню ўкраінскага гурта “Акіян Эльзы” “Обіймі”. Відэа з'явілася ў інтэрнэце. Гэта абурыла прапагандыстаў. Неўзабаве сілавікі затрымалі Мэрыем Герасіменка і ўладальніка бара Андрэя Жука. Па некаторых звестках, спявачку адпусцілі да суда, які мусіць прайсці ў панядзелак. Жук асуджаны на 30 сутак арышту.

Прапагандысты сцвярджаюць, што Герасіменка "была даўно на кантролі сілавікоў, якія адсочвалі рух яе грашовых сродкаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.