Слава Камісаранка: гонар і годнасць Лукашэнкі ганьбіць сам Лукашэнка

Слава Камісаранка / "вДудь" / YouTube
Слава Камісаранка / "вДудь" / YouTube

Беларускі комік Слава Камісаранка, абвешчаны на радзіме ў крымінальны вышук, апублікаваў кавалак відэа свайго апошняга стэндапа ў Варшаве і распавёў, як на яго палявала КДБ і які артыкул КК стаў прычынай цікавасці органаў да артыста.

"Я пажартаваў пра Лукашэнку ў Беларусі — мне забаранілі выступаць у Беларусі. Я пажартаваў пра Лукашэнку ў Расіі — за мной выехала КДБ, я з'ехаў у Кіеў. Я пажартаваў пра Лукашэнку ва Украіне — пачалася вайна, я з'ехаў у Польшчу. Калі я заязджаў у Польшчу, мне кажуць: “Мэта візіту?” Я кажу: “Хутка даведаецеся!” — расказвае комік храналогію апошняга года свайго жыцця.

Па словах Камісаранкі, па яго ў Маскву быў адпраўлены бус з супрацоўнікамі КДБ, але падпісчыкі паспелі яго папярэдзіць аб небяспецы праз інстаграм і параілі з'язджаць з Расіі. Пасля гэтага Славу пісалі, тэлефанавалі, дасылалі смс з просьбамі "падысці" ва ўчастак. Хаця тым часам комік ужо даваў канцэрты ў Кіеве.

Акрамя КДБ, кажа комік, цяпер яго шукае і ФСБ. А артыкул, праз які Слава знаходзіцца ў крымінальным вышуку" — 367-ы, — "Паклёп у дачыненні да прэзідэнта".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі