Шуневіч — пра “Ноч расстраляных паэтаў”: Ёсць гісторыя, і яе трэба паважаць

Шуневіч — пра “Ноч расстраляных паэтаў”: Ёсць гісторыя, і яе трэба паважаць

Больш за сто прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты — выбітных дзеячаў культуры, мастацтва і навукі, а таксама грамадскіх дзеячаў тагачаснай БССР, былі расстраляныя ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года. Сёлета, у 80-ю гадавіну "чорнай ночы" ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам пройдуць начныя чытанні з удзелам гісторыкаў, паэтаў і музыкаў. Стаўленнем да гэтай трагедыі Еўрарадыё пацікавілася ў міністра ўнутраных спраў, былога супрацоўніка КДБ Ігара Шуневіча, вядомага сваёй любоўю да формы супрацоўнікаў НКУС — структуры, што і займалася масавымі расстрэламі.

Шуневіч: “Я ніколі не каментую сваё стаўленне да нейкіх гістарычных рэчаў. Я стаўлюся да гэтага дастаткова прагматычна: ёсць гісторыя, яе трэба паважаць. А трактоўкі ― не мая справа. Трактуюць гісторыкі. Як чалавек, я не буду каментаваць гэтыя пытанні. Яны асабістыя і, на мой погляд, нікому не цікавыя, апроч мяне самога”.

Нагадаем, міністр унутраных спраў з’явіўся на парадзе 9 мая ў форме супрацоўніка НКУС. Пазней міністр заявіў, што “форму пашыў для сябе па ўнутраным перакананні, за свой кошт”. Што да мэты, то яна, па словах Шуневіча, у тым, каб “паказаць, што памяць пра людзей, якія некалі насілі гэтае абмундзіраванне, жывая і шануецца да сёння”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі