Рост камунальных тарыфаў хочуць прывязаць да базавай велічыні

Рост камунальных тарыфаў хочуць прывязаць да базавай велічыні

У рамках дэдаларызацыі эканомікі беларускія ўлады плануюць адвязаць ад замежнай валюты абмежаванне на рост камунальных тарыфаў, піша TUT.by. 

Паводле распараджэння Аляксандра Лукашэнкі, цяпер камунальныя тарыфы за год павінны павышацца не больш, як на 5 долараў з разліку на тыпавую двухпакаёвую кватэру з трыма жыхарамі. 

Аднак чыноўнікі хочуць прывязаць гэтае да базавай велічыні. Абмежаваць рост тарыфаў мяркуецца паловай базавай. Цяпер базавая складае 27 рублёў, а яе палова — 13,5 рубля. Па сённяшнім курсе Нацбанка гэта 6,3 долара. 

Паводле інфармацыі TUT.by, адпаведны праект змяненняў знаходзіцца на разглядзе ў Адміністрацыі прэзідэнта.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі