Yellow Brick Road прэзентуюць першае відэа з dvd “Futuremental”

Yellow Brick Road актыўна працуюць над канцэртным dvd са сваёй апошняй праграмай “Futuremental”. Сёння гурт прэзентуе на Еўрарадыё “першую ластаўку” — песню “Crate Of Your Creator”, мантаж якой ужо завершаны.

Здымкі матэрыяла прайшлі падчас прэзентацыі “Futuremental” у мінскім клубе Re:Public. Мантаж ідзе хутка, бо і арганізацыяй здымкаў, і падрыхтоўкай сцэнічнай дзеі займаўся “штатны” рэжысёр YBR Сяргей Пратасавіцкі:

“Трэба было абраць адно з двух. Ці рабіць акцэнт на live-перформанс, і ўсе элементы канцэрта накіроўваць у залу, на гледачоў. Ці рабіць акцэнт на здымкі, і ўсё накіроўваць на камеры. Але мы, здаецца, здолелі знайсці кампраміс, — распавядае Еўрарадыё Сяргей Пратасавіцкі. — У нас было 9 камер і загадзя прапрацаваная карта канцэрта. Але вельмі бракавала часу! Толькі за 20 хвілінаў да пачатку здымкаў аператары, так бы мовіць, атрымалі заданне і сталі па месцах. Але ў выніку ўсё атрымалася як мае быць”.

Yellow Brick Road пакуль што не называюць канкрэтнай даты выхаду dvd. Але, мяркуючы па ўсім, чакаць засталося нядоўга.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі