Вы тут

“Такога вы не чулі”: навагодні кліп ад каманды Еўрарадыё — ПРЭМ'ЕРА!

Каманда Еўрарадыё віншуе ўсіх са святамі!

У 14:00 музычная рубрыка “Такога вы не чулі” прадстаўляе кліп на “Навагоднюю” песню ад каманды Еўрарадыё. Праца над відэа крыху зацягнулася, бо яна вялася паралельна са звыклай працай нашай рэдакцыі — навіны, рэпартажы, эфіры ніхто не адмяняў.

Але мы вырашылі, што радаваць людзей ніколі не позна, тым больш што акурат сёння яшчэ адзін Новы год, хоць і стары. І ды Каляды ў Беларусі працягваюцца. Так што слухайце, глядзіце, стаўце лайкі і падпісвайцеся на нашы сацсеткі.

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.