Вы тут

Баяніст Ягор Забелаў прэзентаваў свой першы сольны альбом — "NITI"

Ягор Забелаў на сцэне "Корпуса" / Еўрарадыё

28 лютага 2020 года — то бок больш за год таму — славуты беларускі баяніст і кампазітар Ягор Забелаў выпусціў свой першы сольны альбом "NITI". Праз каранавірус ён не быў прадстаўлены шырокай публіцы.

6 траўня 2021 Ягор усё ж выступіў з трэкамі з LP "NITI" у культурніцкім цэнтры "Корпус".

Прынамсі на бліжэйшы час гэта быў адзін з апошніх канцэртаў, які баяніст даў у Беларусі. Са сцэны Ягор Забелаў абвясціў, што плануе з'ехаць з нашай краіны на сталае месца жыхарства ў адну з нашых краін-суседак.

Калі Забелаў бярэ ў рукі баян, пачынаецца магія. Еўрарадыё падрыхтавала кароткае відэа пра тое, як прайшла прэзентацыя альбома "NITI".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.