Касціцына выключылі са зборнай Беларусі па хакеі

7-10 лютага ў дацкім Военсе зборная Беларусі будзе змагацца за пуцёўку на сочынскія Гульні-2014, але без Андрэя Касціцына, інфармуе сайт Федэрацыі хакея. Спартсмена выключылі з каманды за няяўку на вучэбна-трэніровачны збор без паважнай прычыны. 27-гадовы хакеіст ужо два дні знаходзіўся ў Беларусі, аднак не патлумачыў, чаму прапусціў збор і нічога не паведаміў у трэнерскі штаб.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі