“Раскіданае гняздо”: ці страціла Беларусь эмігрантаў — стрым з Янчуком

“Раскіданае гняздо”: ці страціла Беларусь эмігрантаў — стрым з Янчуком

Спрэчкі ў сацыяльных сетках паміж тымі, хто вымушаны быў з’ехаць з краіны, і тымі, хто нягледзячы ні на што на радзіме застаецца і па сёння, перараслі з абмену думкамі і развагамі ў так званыя “бульбасрачы”. І такое адчуванне, што чым далей, тым больш гэтыя дзве часткі беларускага грамадства не разумеюць адна адну. Больш за тое, тыя, хто з’ехаў, пачынаюць на поўным сур’ёзе разважаць на тэму, ці варта ім жыць унутраным беларускім парадкам дня: сваіх праблем на новым месцы жыхарства хапае…

Ці ёсць падставы для такіх спрэчак або гэта проста нервы? Ці нармальна гэта — пачынаць больш думаць пра ўладкаванне на новым месцы, чым пра гняздо, з якога вылецеў і невядома калі вернешся? Да чаго можа прывесці гэты раскол і падзел грамадства? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае прафесар-псіхолаг Уладзімір Янчук.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі