Вы тут

Расія разгледзіць магчымасць правядзення чэмпіяната свету 2021 замест Беларусі

Лукашэнка і Пуцін граюць у хакей / Reuters

Расія разгледзіць магчымасць паўдзельнічаць у правядзенні чэмпіяната свету 2021 года замест Беларусі, калі Міжнародная федэрацыя хакея прапануе гэта. Пра гэта гаворыцца ў заяве, размешчанай на сайце Федэрацыі хакея Расіі.

Што праўда, ФХР паведамляе, што прапановаў правесці ЧС-2021 у Расіі пакуль не паступала.

Хакейны чэмпіянат свету 2021 года запланавана правесці ў Мінску і Рызе. Рашэнне пра гэта было прынята ў далёкім 2017 годзе. Але ў жніўні 2020 года, пасля жорсткіх затрыманняў мірных дэманстрантаў у Беларусі, Латвія прапанавала перанесці беларускую частку турніру ў іншую краіну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.