Вы тут

Пуцін дасць Лукашэнку 1,5 мільярда долараў у крэдыт

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін / t.me/pul_1

Расія вылучыць Беларусі крэдыт на 1,5 мільярда долараў. Пра гэта на сустрэчы ў Сочы дамовіліся Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка.

"Мы дамовіліся пра тое, што Расія прадаставіць Беларусі ў гэты складаны момант дзяржаўны крэдыт 1,5 мільярда долараў, і мы гэта выканаем. Цяпер, наколькі вядома, нашы міністры фінансаў вядуць на гэты конт працу на прафесійным узроўні", — цытуе ТАСС словы кіраўніка Расіі.

Паездка Лукашэнкі ў Сочы адбываецца на фоне бесперапынных вулічных пратэстаў. Сённяшнія перамовы праходзілі ў закрытай абстаноўцы: што на іх абмяркоўвалася, амаль не паведамляецца. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.