Прэм'ер Галоўчанка зрабіў загадкавую заяву пра эканоміку Беларусі

Прэм'ер Галоўчанка зрабіў загадкавую заяву пра эканоміку Беларусі

Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка зрабіў загадкавую заяву пра эканоміку Беларусі. У аўторак ён удзельнічаў у пасяджэнні Саўміна, на якое прыехаў Аляксандр Лукашэнка. Гаворка ішла пра тое, як функцыянуе эканоміка ва ўмовах санкцый. Лукашэнка захацеў паслухаць якраз Галоўчанку.

"Эканоміка сціснулася, але, на наш погляд, дэманструе гістарычна высокія якасныя паказчыкі збалансаванасці, — цытуе словы Галоўчанкі БЕЛТА. — Гэта падкрэслівае высокую адаптыўнасць эканомікі да знешніх шокаў і адэкватнасць і дзейснасць прымаемых мер...".

Далей прэм'ер "падмацоўваў" сказанае лічбамі. Як рэагаваў Аляксандр Лукашэнка, невядома (перад гэтым ён гаварыў пра "вельмі сур'ёзную сітуацыю"). "Нягледзячы на знешні ціск, захоўваецца інвестыцыйны імідж краіны, які адлюстроўвае яе надзейнасць", — працягваў Галоўчанка. Але якраз напярэдадні Лукашэнка аб'явіў пра нацыяналізацыю Мёрскага металапракатнага завода з юрыдычным афармленнем такога рашэння ў бліжэйшыя дні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі