Нацыяналізаваны Мёрскі металапракатны завод

Нацыяналізаваны Мёрскі металапракатны завод. Пра гэта ў панядзелак заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання прадпрыемства.

"З сённяшняга дня вы працуеце як беларускае прадпрыемства, дзяржаўнае, — гаварыў працоўным Лукашэнка. — У сувязі з тым, што прыватнікі не выканалі свае абавязацельствы, завод быў канфіскаваны... Вы сёння функцыянуеце як беларускі завод у Мёрах. У вас з сённяшняга моманту генеральны дырэктар. Юрыдычна гэта будзе аформлена на працягу двух дзён... Ніякага банкруцтва, ніякай валакіты. Ніякія вы не банкруты. Выдатная вытворчасць, трэба працаваць... Мы ўклалі ў вас нямала грошай. Мы былі вымушаныя выкупляць вашы даўгі".

Мёрскі металапракатны завод быў прыватным прадпрыемствам. Аднак летась там адбыліся затрыманні. Пад варту ўзялі і гендырэктара.

"Дзе грошы? Гэта галоўнае пытанне да тых, хто сёння знаходзіцца ў следчым ізалятары", — заявіў Аляксандр Лукашэнка. Па яго версіі, у прадпрыемства было скрадзена "шмат грошай" яшчэ на стадыі яго будаўніцтва.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.