Праўладная актывістка ваюе з каляровымі паветранымі змеямі ў дзіцячай краме

Праўладная актывістка ваюе з каляровымі паветранымі змеямі ў дзіцячай краме

Гродзенская праўладная актывістка Вольга Бондарава, вядомая даносамі на пратэстоўцаў і барацьбой супраць памяці Адама Мальдзіса, цяпер пераключылася на дзіцячыя крамы.

У краме "FUNtastik" у гандлёва-забаўляльным комплексе "Triniti" ёй не спадабаліся паветраныя змеі з аднарогамі ў вясёлкавых колерах, піша гродзенскі сайт. Жанчына паскардзілася на цацку, бо пабачыла ў ёй прапаганду "ЛГБТ-сімволікі" дзецям. 

У краме толькі ад Бондаравай даведаліся, што яны, аказваецца, дэманструюць ЛГБТ.

Дырэктар гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства "Пупс і К" Андрэй Кунскі адказаў скаржніцы, што ніякага парушэння заканадаўства няма: "Вобраз "аднарога" — гэта казачны персанаж, і на афіцыйных крыніцах адсутнічае інфармацыя, дзе ён асацыюецца з ЛГБТ ці іншай аналагічнай абрэвіятурай. < ... > У заканадаўстве Рэспублікі Беларусь адсутнічае забарона на малюнкі "аднарогаў" на якім-небудзь прадмеце, рэчы. У выніку мы не знайшлі парушэнні з нашага боку".

Разам з тым ён прынёс прабачэнні за дыскамфорт, прычынены актывістцы .

Прадказальна, што Бондарава засталася такім адказам незадаволеная. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі