Польская паліцыя хоча браць на працу замежнікаў з Беларусі, Украіны і Грузіі

Польская паліцыя, ілюстрацыйнае фота

Польская паліцыя, ілюстрацыйнае фота / Shutterstock

У польскай паліцыі могуць пачаць браць на працу замежнікаў. Такую магчымасць вывучае Галоўная камендатура паліцыі Польшчы, піша RMF FM.

Паведамляецца, што гаворка можа ісці як аб прыёме на службу, так і аб кантрактах у якасці кансультантаў.

Прычынай для такіх мераў называецца дэфіцыт кадраў. Таксама ў паліцыі мяркуюць, што такім чынам змогуць павысіць эфектыўнасць процідзеяння злачыннасці. У Польшчы павялічылася колькасць замежнікаў, і прыцягненне на службу новых кадраў дапаможа лепш разумець культурныя асаблівасці мігрантаў і спецыфіку злачыннасці сярод іх. Таму перш за ўсё польская паліцыя зацікаўленая ў грамадзянах Беларусі, Украіны і Грузіі, але таксама ў прадстаўніках іншых краін.

На пачатку 2024 года паведамлялася, што летась замежнікі здзейснілі ў Польшчы 17 278 злачынстваў. Больш за палову з іх прыпала на долю грамадзян Украіны, на другім месцы ідуць прадстаўнікі Грузіі, на трэцім — беларусы (1030 чалавек). Самым распаўсюджаным абвінавачваннем у справах з замежнікамі была язда ў п'яным выглядзе і парушэнне судовых забаронаў. Таксама заўважную колькасць прыцягвалі за крадзяжы і захоўванне наркотыкаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі