Польшча завяршыла будаўніцтва ахоўнага бар'ера на мяжы з Беларуссю

 Працягласць плота — 186 кіламетраў, а вышыня — 5,5 метраў

Польшча завяршыла будаўніцтва ахоўнага бар'ера на граніцы з Беларуссю. Пра гэта паведаміў. прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў у Польшчы Станіслаў Жарын.

“Нелегальны ўезд у Польшчу ў цяперашні час немагчымы. Сёння польская мяжа лепш за ўсё абаронена ў Еўропе”, — напісаў ён на сваёй старонцы ў Twitter.

Працягласць плота — 186 кіламетраў, а вышыня — 5,5 метраў. Яго пачалі будаваць пасля пачатку міграцыйнага крызіса.

У верасні 2022 года зафіксавана 1298 спроб незаконнага траплення ў краіну з боку Беларусі. У верасні ж мінулага года іх было 7667, паведамляе памежная служба Польшчы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.