Фінляндыя вырашыла пакінуць закрытай мяжу з РФ на нявызначаны час

На расійска-фінскай мяжы

На расійска-фінскай мяжы / ТАСС

Фінляндыя вырашыла пакінуць закрытай мяжу з РФ на нявызначаны час. Гэтае рашэнне тлумачыцца тым, што з моманту закрыцця мяжы і да красавіка 2024-га сітуацыя з мігрантамі з трэціх краін не змянілася, паведамляе "Бі-Бі-Сі".

Фінска-расійская мяжа застаецца закрытай з сярэдзіны снежня 2023 года. Тады ўлады Фінляндыі прынялі пастанову цалкам яе закрыць на два месяцы. Пасля гэтага рашэнне падаўжалася яшчэ на 2 месяцы. Яго дзеянне мусіла скончыцца 14 красавіка.

Аднак фінскія ўлады абвясцілі, што памежныя пункты застануцца зачыненымі да таго моманту, пакуль не будзе прынята рашэнне аб аднаўленні працы КПП. Раней яны выказвалі здагадку, што рэзкі рост колькасці мігрантаў з трэціх краін праз расійскую мяжу восенню 2023-га мог быць спланаванай акцыяй з боку Расіі.

Міграцыйны крызіс на межах з краінамі ЕС ствараў рэжым Аляксандра Лукашэнкі. Былі звесткі пра беларускія візы ў некаторых мігрантаў, якія ехалі праз Расію ў Фінляндыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі