Вы тут

ПЛР-тэсты на рэйсах "Белавія" ў Расію ўсё ж будуць патрабаваць

Самалёт "Белавія" / Еўрарадыё

Пры рэйсах "Белавія" ў Расію пасажырам усё ж давядзецца прад'яўляць ПЛР-тэсты, паведамляе прэс-служба нацыянальнага авіяперавозчыка. 

Раней "Белавія" паведаміла, што з 14 чэрвеня на рэйсах у Расію не будуць правяраць ПЛР-тэсты і даведкі аб вакцынацыі. Гэта было звязана з тым, што Расія з сённяшняга дня здымае ўсе кавідныя абмежаванні для тых, хто падарожнічае авіятранспартам.

"Аднак сёння ў авіякампанію паступіла ўдакладняючая інфармацыя ад кампетэнтных органаў РФ: кавідныя абмежаванні пры ўездзе ў краіну знятыя, але патрабаванне прад'яўляць ПЛР-тэсты за 48 гадзін да вылету захоўваецца", — кажуць у авіякампаніі.

Пацверджанне тэсту павінна быць аформлена ў дадатку "Путешествую без СOVID-19".

Адзначалася, што Расія здымае ўсе эпідэміялагічныя абмежаванні на ўезд для замежнікаў, якія прыбываюць у краіну авіятранспартам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.