Перад акцыяй пратэсту ў Мінск з'язджаецца ваенная тэхніка

Спецтэхніка ў Мінску / Telegram
Спецтэхніка ў Мінску / Telegram

 

Сёння — 113-ы дзень пратэстаў у Беларусі. У Мінску чакаецца нядзельная акцыя пратэсту, а сілавікі з самай раніцы пачалі да яе рыхтавацца. На вуліцах сталіцы — ваенная тэхніка і аўтобусы з сілавікамі.

Аўтазакі, вадамёты, "рубяжы" занялі звыклыя месцы ля Плошчы Незалежнасці. Таксама ваенная тэхніка заўважаная на праспекце Пушкіна і каля цырка. Па традыцыі абгароджана Стэла і галоўныя плошчы сталіцы — Незалежнасці і Кастрычніцкая.

Калону "рубяжоў" і вадамётаў сёння суправаджалі грамадзянскія аўтамабілі з чырвона-зялёнымі сцягамі. Маральна падтрымаць сілавікоў сабралася таксама невялікая група прыхільнікаў улады ў раёне Уручча.

Слухачы Еўрарадыё паведамляюць, што ў Малінаўцы ў дамах у раёне цэнтра мірнага адключылі святло, не працуюць роўтары. Значыць, у жыхароў не будзе не толькі мабільнага, але і хатняга інтэрнэту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі