Палітвязню Мікалаю Статкевічу сёння споўнілася 67 гадоў

Мікалай Статкевіч / Еўрарадыё

Мікалай Статкевіч / Еўрарадыё

12 жніўня споўнілася 67 гадоў палітвязню Мікалаю Статкевічу. Дзень нараджэння ён сустракае ў зняволенні ў адзіночнай камеры.

Мікалая Статкевіча затрымалі 31 траўня 2020 года. У снежні 2021 года яго пакаралі 14 гадамі пазбаўлення волі за "арганізацыю масавых беспарадкаў". Ён з'яўляецца фігурантам "справы Ціханоўскага".

З чэрвеня 2022 года Мікалай Статкевіч у калоніі № 13 у Глыбокім. У траўні гэтага года стала вядома, што Мікалая Статкевіча змясцілі ў адзіночную камеру на паўгода. Амаль 180 дзён яго жонка не атрымлівала ад яго лістоў.

Напісаць Мікалаю Статкевічу можна па адрасе: ПК №13; 211793 Віцебская вобласць, г.Глыбокае, вул. Савецкая, 205.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі