"Паглядзіце на курс долара!" — да пратэстоўцаў выйшаў памочнік Лукашэнкі

"Паглядзіце на курс долара!" — да пратэстоўцаў выйшаў памочнік Лукашэнкі

30 жніўня, пасля заканчэння Маршу міру і незалежнасці ў Мінску, да купкі пратэстоўцаў, якія засталіся ля Палацу незалежнасці, выйшаў чалавек. Ён прадставіўся Мікалаем Латышонкам — колішнім супрацоўнікам Службы бяспекі Аляксандра Лукашэнкі, а цяпер яго памочнікам па агульных пытаннях. Ён паспрабаваў запэўніць людзей, што пратэсты трэба спыніць. Размова часам пераходзіла на павышаны тон. Вось некалькі яркіх момантаў з яе. 

— Праз вашыя ўсе акцыі... Паглядзіце на курс долара! — кажа памочнік Лукашэнкі.

Людзі сустракаюць гэтую заяву смехам і нагадваюць чыноўніку пра дэвальвацыю 2011 года.

— А вы памятаеце 1991 год? — раптам пытаецца чыноўнік, забываючы пра тое, што многія ўдзельнікі пратэстаў нарадзіліся пася 1991 года.

На думку Мікалая Латышонка, вулічныя пратэсты ў Беларусі — гэта амаль рэвалюцыя, удзельнікі якой мусяць быць гатовыя да пакарання.

— Вы мусіце разумець: усё, што вы робіце, гэта рэвалюцыйны працэс. Гэта мусіць карацца! — перакананы памочнік Лукашэнкі.

Пратэстоўцы кажуць, што не супраць пагутарыць з самім Лукашэнкам. Маўляў, цяпер мала людзей засталося, няхай бы выйшаў, спакойна пагутарыў з людзьмі.

— Няхай бюлетэні пакажа! — звяртаюцца да Мікалая Латышонка людзі ля Палаца Незалежнасці. Ёсць моманты ў гэтай размове, калі Латышонку проста няма чаго адказаць на рэплікі людзей. Ён стаіць, маўчыць і чакае пытання, па якім усё ж сможа хаця б нешта сказаць. Паглядзіце, як гэта выглядала!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі