Блогера MozgON выцягнулі з машыны і без тлумачэння адвезлі ў РАУС

Блогера MozgON выцягнулі з машыны і без тлумачэння адвезлі ў РАУС

Міліцыянты затрымалі блогера Уладзіміра Цыгановіча (MozgON). Паведамляецца, што ўвечары 9 чэрвеня Цыгановіча сілай выцягнулі з машыны і без тлумачэння прычын адвезлі ў РАУС.

Па звестках праваабаронцаў "Вясны", сёння адбыўся ператрус у Андрэя Новікава ў Паставах. Самога яго затрымалі 6 чэрвеня. Вядома, што над ім прайшоў суд. Але невядома, дзе трымаюць мужчыну — магчыма, у ІЧУ. 1 чэрвеня Новікаў дапамагаў арганізоўваць пікет за Святлану Ціханоўскую ў Глыбокім. 

З'явіліся звесткі, што з 230 удзельнікаў ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай на свабодзе засталіся толькі 107 чалавек. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі