Некалькі мікрараёнаў Оршы засталіся без ацяплення

Некалькі мікрараёнаў Оршы засталіся без ацяплення

Аварыя на цепламагістралі пакінула без ацяплення некалькі мікраранаў Оршы, паведамляецца ў ТГ-канале "Віцебскэнерга".

Здарэнне адбылося ў 17:00 ў раёне вуліцы Савецкай. Рабочыя займаюцца рамонтам цепламагістралі дыяметрам 630 мм. 

Але без ацяплення часова засталіся мікрараёны "Чаромушкі", "Усходняя", "Цэнтр", "Астроўскага", "Свярдлова", "Паўночны" і часткова — жылы пасёлак ільнокамбіната.

У "Віцебскэнерга" заяўляюць, што жыхароў мікрараёнаў аператыўна пераключаюць на раённую кацельню "Орша-Усходняя".

За апошнія дні гэта не першае паведамленне пра аварыі на цеплавых магістралях у розных гарадах Беларусі. Напрыклад, нядаўна ў Жлобіне аварыя трубаправода пакінула без цяпла 2 школы, 8 садкоў і 86 шматкватэрных дамоў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі