"Народная воля" пазбаўлена рэгістрацыі, абмежаваны доступ да сайта "Прессбола"

"Народная воля" выходзіла ў электронным варыянце
"Народная воля" выходзіла ў электронным варыянце

Ануляванае пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі недзяржаўнай газеты "Народная воля". Такое рашэнне прыняло Міністэрства інфармацыі Беларусі з-за таго, што "выпуск данага друкаванага СМІ не ажыццяўляецца на працягу шасці месяцаў запар".

"Народная воля" апошнім часам вымушана выходзіць і распаўсюджваецца ў электронным варыянце. Летась Мінінфарм абмяжоўваў доступ да яе сайта, але пазней яго разблакавалі.

Таксама Мінінфарм паведамляе, што абмежаваны доступ да сайта спартыўнай газеты "Прессбол" (pressball.by). Там падчас "маніторынгу" чыноўнікі знайшлі нейкае парушэнне заканадаўства.

Нядаўна сайт "Прессбола" быў узламаны. На ім з'явіліся выявы з нацыянальнай бел-чырвона-белай сімволікай і лозунгі (напрыклад, "За свабодную прэсу і вольную Беларусь").
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі