“Нафтан” набраў першыя ачкі ў футбольным чэмпіянаце Беларусі. Відэа

“Нафтан” набраў першыя ачкі ў футбольным чэмпіянаце Беларусі. Відэа

“Нафтан” набраў першыя ачкі ў чэмпіянаце Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. У панядзелак у апошнім матчы 16-га тура каманда з Наваполацка атрымала гасцявую перамогу ў паядынку з “Слуцкам” — 1:0. Адзіны гол на 59-й хвіліне забіў абаронца Юрый Рыжко. “Нафтан” здолеў утрымаць мінімальную перавагу да фінальнага свістка.

Як вядома, каманда пачала першынство з “-5” ачкамі. “Нафтан” быў пакараны за запазычанасці перад гульцамі. Спачатку з каманды знялі 3 ачкі, а пасля яшчэ 2. Цяпер у аўтсайдэра стала 3 ачкі. “Іслач”, якая з-за справы аб дамоўных матчах, пачала чэмпіянат з “-7”, набрала першыя 3 ачкі таксама ў 16-м туры.

Нагадаем вынікі іншых матчаў тура, якія прайшлі ў суботу і нядзелю: “Віцебск” — “Крумкачы” — 2:2, “Славія” — “Нёман” — 1:2, “Іслач” — “Тарпеда-БелАЗ” — 2:1, БАТЭ — “Гомель” — 3:0, “Шахцёр” — “Гарадзея” — 4:0, “Дынама” (Мінск) — “Дняпро” — 2:1, “Дынама” (Брэст) — “Мінск” — 4:0. У першынстве лідыруе "Шахцёр" — 39 ачкоў, у БАТЭ — 36, у мінскага "Дынама" — 34 ачкі. Гульні 17-га тура пройдуць 5-7 жніўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі