Вы тут

Надзея Астапчук прадае залаты медаль: у Беларусі пацярпелі тысячы людзей

Залаты медаль чэмпіянату Еўропы 2005 года / facebook.com/nadzeya.ostapchuk

Вядомая ў мінулым штурхальніца ядра Надзея Астапчук прадае на аукцыёне залаты медаль чэмпіянату Еўропы 2005 года ў Мадрыдзе. Яна хоча падтрымаць беларускіх спартсменаў, якія пацярпелі за выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі.

Аcтапчук піша ў Facebook, што выйграла медаль роўна 16 гадоў таму. І тлумачыць, чаму вырашыла яго прадаць. Надзея Астапчук пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года неаднаразова публічна выказвала сваю пазіцыю і патрабавала новых выбараў, жорстка крытыкавала ўладу. "У нашай краіне тысячы беларусаў сутыкнуліся з рэпрэсіямі, — піша спартсменка. — ...Сярод пацярпелых аказаліся і нашы спартсмены... Нашых самых смелых і моцных духам атлетаў, якіх не змаглі запалохаць, пачалі "выціскаць" са спорту".

Сродкі яна пералічыць у Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці. Туды ж сёлета пералічыла грошы, атрыманыя за прададзены бронзавы медаль Еўра-2007, баскетбалістка Кацярына Сныціна.

Астапчук у Мадрыдзе ў 2005-м / facebook.com/nadzeya.ostapchuk

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.