Надвор'е на панядзелак 5 верасня: замаразкі ноччу і +20 — удзень

Пачатак восені ў Мінску / Еўрарадыё
Пачатак восені ў Мінску / Еўрарадыё

У панядзелак 5 верасня на тэрыторыі Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў, паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы туман. Вецер будзе паўночным і паўночна-заходнім — ад слабога да ўмеранага. А вось тэмпература паветра здзівіць.

Уначы ў некаторых раёнах сіноптыкі абяцаюць замаразкі да -2-х. У цэлым начная разбежка тэмператур уражвае: ад +1 +7 на поўначы краіны да +8 +10 на поўдні. Днём па краіне будзе ад 12 да 18 цяпла. Па паўднёвым захадзе — да +20-ці.

Сіноптыкі таксама папярэджваюць аб надзвычайнай пажарнай небяспецы (5-га класа) на тэрыторыях Мінскай і Гомельскай абласцях, якая будзе захоўвацца ў найбліжэйшыя дні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі