Начныя замаразкі да -4 чакаюцца ў Беларусі 13 траўня

Начныя замаразкі да -4 чакаюцца ў Беларусі 13 траўня

13 траўня ўначы ў Беларусі чакаецца малавоблачнае без ападкаў надвор'е, паведамляе Белгідрамет. 

Удзень прагназуецца пераменная воблачнасць. Пераважна па паўночным захадзе пройдуць кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Вецер будзе паўднёва-заходні ўмераны, удзень месцамі моцны парывісты. 

Уначы на большай частцы тэрыторыі чакаюцца замаразкі 0...-4, у асобных раёнах будзе 1-3 цяпла. Удзень паветра прагрэецца да 9-15 са знакам "плюс".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі