На Алімпіяду ў Бразілію паедзе толькі адна расійская лёгкаатлетка

На Алімпіяду ў Бразілію паедзе толькі адна расійская лёгкаатлетка

На Алімпіяду ў Бразілію паедзе толькі адна расійская лёгкаатлетка. Гэта — Дар'я Клішына. Астатнім Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый (IAAF) адмовіла ў допуску, паведамляе РІА "Новости".

Клішына выступае ў скачках у даўжыню. Раней яна атрымала дазвол выступаць на міжнародных спаборніцтвах, але пад нейтральным сцягам. Адзначаецца, што ў IAAF агулам былі разгледжаныя 136 заявак расійскіх спартсменаў, якія сцвярджалі, што не парушалі антыдопінгавых правіл.

Сярод тых, хто не атрымаў дазволу на ўдзел у Алімпіядзе і іншых міжнародных спаборніцтвах — Алена Ісінбаева (скачкі з шастом). Яе трэнер Яўген Трафімаў заявіў, што інтарэсы расійскіх спартсменаў будуць адстойвацца ў Спартыўным арбітражным судзе ў Лазане.

Праблемы ў расійскіх лёгкаатлетаў узніклі з-за гучнага скандалу з допінгам. У чэрвені IAAF пакінула ў сіле дыскваліфікацыю Усерасійскай федэрацыі лёгкай атлетыкі за ўжыванне допінгу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі