МУС зноў займаецца веернай смс-рассылкай

МУС зноў займаецца веернай смс-рассылкай

Увечары 13 кастрычніка беларусы зноў сталі атрымліваць спам ад МУС. На гэты раз людзям прыходзяць смсм-паведамленні з папярэджаннем: "Нанясенне малюнкаў, надпісаў на будынкі, збудаванні ці іншыя аб'екты, наўмысныя знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці ў залежнасці ад прычыненай шкоды цягне адміністрацыйную альбо крымінальную адказнасць аж да 12 гадоў пазбаўлення волі". 

Адзначым, што да 12 гадоў пазбаўлення волі могуць прысудзіць за наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці, якое пацягнула буйную шкоду, калі гэтыя дзеянні ладзіліся групай або выклікалі смерць чалавека ці іншыя цяжкія наступствы.

Папярэдняя веерная смс-рассылка ад МУС датычыла парадку правядзення масавых мерапрыемстваў. Тады міліцыянты масава паведамілі людзям, што выявілі іх як парушальнікаў парадку правядзення масавых мерапрыемстваў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі