Міністр аховы здароўя расказаў пра "пласт парушэнняў" у медцэнтры "Ладэ"

Міністр аховы здароўя расказаў пра "пласт парушэнняў" у медцэнтры "Ладэ"

У працы медцэнтра "Ладэ" выявілі шмат парушэнняў. Так міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч пракаментаваў прыпыненне дзеяння ліцэнзіі для медцэнтра.

"Пласт парушэнняў быў выяўлены, мы яго прааналізавалі і прынялі рашэнне аб прыпыненні дзеяння ліцэнзіі гэтай кампаніі",перадае БЕЛТА словы чыноўніка.

Ён назваў такія парушэнні, як невыкананне пратаколаў падчас аказання неадкладнай меддапамогі, праца на абсталяванні, якое не зарэгістраванае або не прайшло неабходныя рэгламенты. Таксама былі выяўленыя парушэнні санэпідрэжыму, якія могуць пацягнуць сур'ёзныя ўскладненні або пагрозу жыццю.

Міністр дадаў, што калі кампанія жадае працягнуць працу, яна павінна звярнуцца з інфармацыяй пра ліквідацыю парушэнняў.

Напярэдадні стала вядома, што Мінздароўя прыпыніла з 16 траўня ліцэнзіі прыватных медцэнтраў "Ладэ" і "Клініка А1". Медцэнтр "Ладэ" ў 2020 годзе выклікаў шматлікія нараканні дзяржаўных прапагандыстаў, бо аказваў бясплатную меддапамогу пацярпелым падчас вулічных пратэстаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі