Максім Знак: палітычным на адзенне нашываюць жоўтыя трохкутнікі

Максім Знак: палітычным на адзенне нашываюць жоўтыя трохкутнікі

Зняволеным, якіх асудзілі па палітычных артыкулах, у калоніі на вопратку нашываюць жоўтыя трохкутнікі. Пра гэта палітвязень Максім Знак напісаў у лісце да бацькі.

"Я стаў сябрам самастойнай (самадзейнай?) арганізацыі асуджаных. Гэта нешта накшталт грамадскага аб’яднання, а не школьная самадзейнасць. Што робяць тыя арганізацыі тэматыкі нашага ліста не датычыцца, а вось на мне гэта сказалася наступным чынам: мне далі адзнакі на адзенне. Тыя, хто з’яўляюцца сябрамі такіх секцый (а іх — 97 адсоткаў ці каля таго) мусяць нашыць на адзенне і насіць раўнабочныя трохкутнікі. Паколькі я на асаблівым уліку, колер трыкутнікаў — як у лісця клёнаў і бяроз увосень. Але не чырвоны", — піша Максім знак.  

Адным з першых пра жоўтыя нашыўкі ў палітычных асуджаных паведаміў Вітольд Ашурак, які адбываў пакаранне ў шклоўскай калоніі. Праз нейкі час палітвязень загінуў пры дзіўных акалічнасцях.

Максім Знак адбывае тэрмін у папраўчай калоніі №3 ("Віцьба").

На закрытым судзе яго прызналі вінаватым па трох артыкула Крымінальнага кодэкса —  ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў супраць нацбяспекі), ч. 1 арт. 357 (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам), ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання і кіраўніцтва ім).

Максім Знак асуджаны на 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі