Лукашэнка пагражае перанакіраваць угнаенні ў порт Мурманска. Ды наўрад ці выйдзе

Порт у Клайпедзе / delfi
Порт у Клайпедзе / delfi

Літва на фоне міграцыйнага крызісу папярэдзіла пра магчымае поўнае спыненне транзіту беларускіх угнаенняў. Сектаральныя санкцыі, прынятыя ў чэрвені, у гэтым пытанні досыць мяккія, але цяпер ёсць сур'ёзная імавернасць "закрыць дзіркі" ў санкцыйных дакументах.

— Слухайце, мы паставім гэтыя аб'ёмы, у Мурманску загрузім, — выказаўся 9 жніўня ў час "Вялікай размовы" Аляксандр Лукашэнка. — Гэта не пытанне, і па Паўночным марскім шляху найкарацейшай дарогай паставім у Кітай — гэта наш асноўны рынак — і ў Індыю, паўднёвы ўсход. Калі ласка, страляйце ў галаву.

Лукашенко грозится перенаправить удобрения в порт Мурманска. Но вряд ли выйдет

Мяркуючы па ўсім, Лукашэнку дэзынфармавалі: сур'ёзна перанакіраваць беларускія ўгнаенні праз Мурманск наўрад ці атрымаецца.

Так, у 2020-м агенцтва Argus прыводзіла цікавыя лічбы: праз усе расійскія парты ідзе толькі 64% угнаенняў, якія вырабляюцца ў Расіі. Самі расіяне вымушаныя карыстацца партамі Эстоніі, Фінляндыі, Латвіі і Літвы.

Сярод расійскіх партоў максімум на сябе бяруць Санкт-Пецярбург і Усць- Луга — 9,8 і 2,8 мільёна тон у год адпаведна. Праз Мурманск, па звестках агенцтва, праходзіла 1,16 мільёна тон штогод. І не таму, што не хочуць, а таму, што няма магчымасці павялічваць адгрузку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі