Лукашэнка: бессімптомных хворых на COVID-19 у нас 5-6 тысяч па ўсёй краіне

Лукашэнка: бессімптомных хворых на COVID-19 у нас 5-6 тысяч па ўсёй краіне

Па ўсёй Беларусі налічваецца 5-6 тысяч хворых на каранавірус, у якіх захворванне працякае бессімптомна. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе 12 траўня. 

Лукашэнка чамусьці лічыць, што бессімптомныя носьбіты віруса не могуць заразіць іншых. насамрэч гэта не так.

"Трэці ўзровень у нас — гэта тыя, хто назіраюцца дома — бессімптомныя, яны пераносяць нармальна гэтае захворванне, калі няма рызыкі для таго, каб заразіць іншых. У нас, па-мойму, 5 або 6 тысяч па краіне назіраюцца паліклінічным узроўнем", — перадае яго словы тэлеканал СТБ. 

Кіраўнік дзяржавы заявіў, што ў Мінску створана каля 270 медыцынскіх брыгадаў, якія кантралююць бессімптомных носьбітаў COVID-19. 

Як паведамляла Еўрарадыё, на сённяшняй нарадзе Лукашэнка прыгразіў: "Хачу катэгарычна папярэдзіць, што галавой усе адказваюць за смяротнасць насельніцтва".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі