Вы тут

Літва падала ў ІІХФ заяўку на правядзенне ЧС-2021 разам з Латвіяй

Літва хоча замяніць Беларусь у арганізацыі чэмпіянату свету па хакеі / pixabay.com

Літва адправіла Латвіі і Міжнароднай федэрацыі хакея (ІІХФ) афіцыйныя лісты з заявай, што гатовая прыняць частку гульняў чэмпіянату свету 2021 года. Пра гэта заявіла міністр адукацыі, навукі і спорту Літвы Юргіта Шугждзінене, піша Tribuna.com.

Па яе словах, Латвія пазітыўна паставілася да гэтай прапановы. "У цяперашні час мы падлічваем, колькі будзе каштаваць арганізацыя турніру. Разглядаюцца варыянты гульняў з удзелам публікі і пры пустых трыбунах. Хутчэй за ўсё, гэта будзе без гледачоў", — пракаментавала Шугждзінене.

18 студзеня ІІХФ адмовілася праводзіць гульні чэмпіянату свету ў Мінску. Турнір, прызначаны на травень-чэрвень 2021 года, павінен быў прайсці ў Мінску і Рызе. Цяпер ІІХФ вырашае, дзе пройдуць матчы. Называюцца тры магчымыя краіны — Данія, Славакія і Латвія.

Дарэчы, Літва ні разу не прымала ў сябе чэмпіянат свету ў вышэйшым дывізіёне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.