Літовец так захапіўся працай, што выпадкова зайшоў у Расію, дзе яго затрымалі

Месца здарэння на мяжы

Месца здарэння на мяжы / vsat.lrv.lt

Літовец так захапіўся працай, што выпадкова зайшоў у Расію, дзе яго затрымалі. Пра гэтую гісторыю піша Delfi. У сераду работнік падраднай кампаніі, якая праводзіла тэхнічныя працы, па неасцярожнасці па чыгуначным мосце з Літвы перайшоў на расійскі бок — у Калінінградскую вобласць. Здарылася гэта каля Кібертайскай чыгуначнай станцыі.

Мужчына правяраў чыгуначнае электраабсталяванне. Мяжа праходзіць якраз па мосце. Работнік не заўважыў, што перайшоў яе: "захапіўся сваёй працай па праверцы электрашчытавых, неабачліва па мосце трапіў на расійскую тэрыторыю". Можна ўявіць, як ён здзівіўся, калі яго затрымалі расійскія памежнікі.

Літоўскія памежнікі бачылі затрыманне. Аператыўна расіянам перадалі копіі дакументаў грамадзяніна Літвы. Увечары ў пункце пропуску Кібертай адбылася сустрэча памежнікаў Літвы і Расіі. Падчас яе парушальніка вярнулі на радзіму. Паколькі ў РФ ён заплаціў штраф у памеры каля 20 еўра, у Літве яго за тое самае парушэнне не штрафавалі. "Візіт" у Расію працягваўся каля 5 гадзін.

Літовец так захапіўся працай, што выпадкова зайшоў у Расію, дзе яго затрымалі
vsat.lrv.lt

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі