Вы тут

Літоўскія памежнікі перахапілі квадракоптэр з кантрабандай з Беларусі

Перахоплены квадракоптэр / pasienis.lt

Літоўскія памежнікі перахапілі квадракоптэр з кантрабандай з Беларусі. Як паведамляе pasienis.lt, у пакеце знайшлі 300 пачкаў цыгарэт Minsk.

Квадракоптэр заўважылі недалёка ад мяжы ў ноч з нядзелі на панядзелак: спачатку пачулі падазроныя гукі, а пасля пабачылі яго з дапамогай прыбораў начнога бачання. З дапамогай спецапаратуры квадракоптэр прымусова прызямлілі. На тэрыторыі Літвы аператара не знайшлі. Літоўцы перадалі інфармацыю пра здарэнне беларускім калегам.

Груз кантрабандных цыгарэт невялікі, калі параўноўваць з тым, што знаходзяць літоўцы ў грузавіках з Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.