Латушка стварае тры камітэты ў Пераходным кабінеце

Латушка стварае тры камітэты ў Пераходным кабінеце

Павел Латушка ў Аб'яднаным пераходным кабінеце стварае тры падначаленыя яму камітэты.

Палітык кажа, што гэта будуць санкцыйны камітэт, а таксама камітэты крымінальнага прымусу і кадравай палітыкі. Латушка не паведаміў, хто будзе працаваць у іх складзе.

Латушка нагадаў, што мэтамі Пераходнага кабінета з'яўляюцца распрацоўка і прыняцце мер па спыненні незаконнага ўтрымання ўлады рэжымам Лукашэнкі, аднаўленне канстытуцыйнай законнасці і правапарадку, стварэнне ўмоў для правядзення ў Беларусі свабодных і сумленных выбараў.

Як паведамлялася раней, у Аб'яднаным пераходным кабінеце Латушка з'яўляецца прадстаўніком Святланы Ціханоўскай па транзіце ўлады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі