Індывідуальныя прадпрымальнікі звярнуліся да Лукашэнкі

У ім удзельнічалі каля 230 прадстаўнікоў малога бізнесу са сталіцы і рэгіёнаў. З запрошаных чыноўнікаў у ім паўдзельнічаў толькі прадстаўнік Міністэрства гандлю.

Як вядома, з 1 ліпеня пачынае дзейнічаць указ кіраўніка дзяржавы № 222, які абавязвае іх мець сертыфікаты і дакументы на ўсе тавары, якія будуць увозіцца на тэрыторыю Беларусі. ІП заяўляюць, што гэтае патрабаванне невыканальнае, паколькі ў тых жа расійскіх пастаўшчыкоў атрымаць неабходныя дакументы практычна немагчыма. Да 1 сакавіка 2015 года прадпрымальнікі атрымалі магчымасць распрадаць без суправаджальных дакументаў рэшту раней ўвезеных тавараў.

У выніковай рэзалюцыі дэлегаты форума запатрабавалі ад уладаў арганізаваць абмеркаванне сітуацыі непасрэдна з Адміністрацыяй прэзідэнта, а не з урадам. Яны спадзяюцца, што такім чынам удалося б данесці да Аляксандра Лукашэнкі "рэальную і аб'ектыўную інфармацыю".

Прадпрымальнікі таксама спадзяюцца на стварэнне пры Адміністрацыі прэзідэнта рабочай групы з удзелам ІП, на стварэнне інстытута ўпаўнаважанага пры прэзідэнце па абароне правоў і інтарэсаў прадпрымальнікаў. Дэлегаты форума просяць не дапускаць рэпрэсій у дачыненні актывістаў прадпрымальніцкага руху. Таксама яны прапанавалі Лукашэнку ў бліжэйшы час правесці першы агульнанацыянальны з'езд прадпрымальнікаў Беларусі, які б стаў пляцоўкай "для правядзення адкрытага і сумленнага дыялогу".

ІП спадзяюцца, што кіраўнік дзяржавы ўвядзе мараторый на правядзенне кантрольных праверак і накладанне штрафных санкцый у адносінах прадпрымальнікаў, якія могуць узнікнуць з-за дзеяння згаданага ўказа і тэхнічнага рэгламента Мытнага саюза аб бяспецы прадукцыі лёгкай прамысловасці.

Фота — БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі