Вы тут

Гвалтаўніка з Мінска праз 14 гадоў затрымалі ў Маскве

Следчы камітэт Беларусі / sk.gov.by​

У Маскве затрымалі мінчука, якога беларускія праваахоўнікі шукалі 14 гадоў. Яго падазраюць у згвалтаванні і рабаванні, расказалі ва ўпраўленні СК па Мінску.

Падзеі, пра якія ідзе гаворка, адбыліся ў Мінску 15 верасня 2007 года. Мужчына, якому на той момант было 25 гадоў, згвалціў жанчыну, забраў у яе грошы, мабільны тэлефон і ўцёк.

Па гарачых слядах затрымаць яго не ўдалося. Мужчыну завочна выставілі абвінавачанні па ч. 1 арт. 166 (згвалтаванне) і ч. 2 арт. 206 (рабаванне) КК РБ. Яго абвясцілі ў міжнародны вышук.

Знайшлі мужчыну толькі сёлета ў Маскве і пасля праверкі ў мінулы чацвер, 18 сакавіка, затрымалі. 

Цяпер вырашаецца пытанне аб яго выдачы следчым органам Беларусі, расказалі ў мінскім УСК.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.