"Гомель" абыграў "Віцебск"

"Гомель" — "Віцебск" / vk.com/fc_gomel

У пятніцу стартаваў 23-ці тур футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе. Прайшлі два матчы. "Слуцк" атрымаў валявую перамогу ў гасцявым паядынку з "Дняпром" — 2:1. "Гомель" абыграў "Віцебск" — 1:0.

Лідары першынства свае матчы праводзяць у выходныя. У суботу ў цэнтральным паядынку тура сустрэнуцца мінскае "Дынама" і "Шахцёр". БАТЭ прымае "Тарпеда-БелАЗ". У нядзелю "Мінск" згуляе з лідарам "Энергетыкам-БДУ".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.