Глыбоцкага "Арні" Аляксандра Шарабайку адпусцілі з ізалятара

Аляксандр Шарабайка / сямейны архіў

Аляксандр Шарабайка / сямейны архіў

Актывіста Аляксандра Шарабайка "Арні" з Глыбокага адпусцілі з ізалятара часовага ўтрымання 11 ліпеня. Ён праходзіць "як падазраваны" па крымінальнай справе.

Еўрарадыё размаўляла з Глыбоцкім Арні ў лютым 2021 году — пачытайце яго гісторыю пратэстаў вось тут.

Аляксандру Шарабайка 49 гадоў, ён трэніраваў падлеткаў у мясцовым  фізкультурным комплексе, працаваў на будоўлі, двойчы пацверджаны кандыдат у майстры спорту, удзельнік рэспубліканскіх спаборніцтваў, трэніруецца сам і дапамагае парадамі пачаткоўцам.

У жніўні Аляксандра ўпершыню затрымала міліцыя за тое, што ён уключыў "Пераменаў" Віктара Цоя на плошчы. Затрымліваць бодзібілдэра прыехала дзесяць міліцыянтаў на двух уазіках. Тады актывісту далі пяць сутак. Потым Шарабайка яшчэ не раз затрымлівалі за "ўдзел у несанкцыянаваных акцыях", выпісвалі штрафы, у тым ліку за БЧБ-сцяг.

Апошні раз Аляксандра затрымлівалі падчас масавай зачысткі актывістаў у канцы мінулага тыдня. У Шабарайка правялі ператрус, а яго затрымалі і адправілі ў ізалятар. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі