Гітанас Наўседа перамог на прэзідэнцкіх выбарах у Літве

Гітанас Наўседа / Reuters
Гітанас Наўседа / Reuters

26 траўня ў Літве прайшоў другі тур прэзідэнцкіх выбараў. Эканаміст і экс-міністр фінансаў Інгрыда Шыманітэ змагалася за прэзідэнцкае крэсла з эканамістам і банкірам Гітанасам Наўседай.

У першым туры абодва кандыдаты набралі каля 30% галасоў, у другім Наўседа выйграў з 66% галасоў. За Інгрыду Шыманітэ прагаласавалі каля 33% выбаршчыкаў.

Шыманітэ ўжо патэлефанавала Наўседзе і павіншавала яго з перамогай.

Гітанас Наўседа займае ўмераную пазіцыю ў адносінах да Беларусі. Адказваючы на ​​пытанне пра нашую краіну падчас перадвыбарных дэбатаў, ён прыгадаў пра агульную гісторыю, якая злучае беларусаў і літоўцаў:

"Мы былі ў адной дзяржаве — Літоўскім княстве. Гэта стварае эмацыйны фон, які важны для мяне. Я думаю, што літоўцы вельмі па-сяброўску настроены ў дачыненні да беларусаў. Мы вельмі хацелі б, каб у сярэднім і доўгатэрміновым плане нашым суседам было незалежная беларуская дзяржава. І мы будзем ставіцца да Беларусі як да незалежнай дзяржавы і дапамагаць усім магчымым".

На думку Наўседы, запуск Астравецкай АЭС на мяжы з Літвой будзе спрыяць энергетычнай незалежнасці Беларусі ад Расіі. У гэтым палітык бачыць станоўчы бок праекта. Аднак будучы прэзідэнт Літвы збіраецца блакаваць беларускія пагадненні з Еўрасаюзам, пакуль праблема з БелАЭС "не будзе вырашана":

"Нашы адносіны з Беларуссю павінны грунтавацца на тым прынцыпе, што мы хочам захаваць незалежную дзяржаву на нашых усходніх межах. Я не бачу прычын, па якіх наша пазіцыя ў дачыненні да Астравецкай АЭС павінна цалкам разбурыць адносіны з Беларуссю".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі