Ганна Канапацкая падала дакументы на ўдзел у дэмакратычных праймерыз

Ігар Барысаў прымае дакументы ў Ганны Канапацкой / t.me/vybary
Ігар Барысаў прымае дакументы ў Ганны Канапацкой / t.me/vybary

Экс-дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая зарэгістравалася для ўдзелу ў праймерыз, каб стаць адзіным кандыдатам ад апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года. Гэта адбылося ў апошнія гадзіны прыёму дакументаў.

Акрамя яе, у праймерыз будуць удзельнічаць Павел Севярынец, Вольга Кавалькова, Мікалай Казлоў і Юрась Губарэвіч. Пакуль незразумела, ці паспее падаць заяўку Уладзімір Усеня — бізнэсовец з Фаніпаля, які абвясціў аб жаданні стаць кандыдатам у прэзідэнты толькі тры дні таму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі