Галоўчанка расказаў, колькі вакцыны ад COVID-19 закупіць Беларусь

Шпрыц з вакцынай / pixabay.com​
Шпрыц з вакцынай / pixabay.com​

Ва ўрадзе Беларусі не гатовыя сказаць, калі ў краіне пачнецца масавая вакцынацыя ад COVID-19. Тлумачаць гэта тым, што яшчэ ідуць выпрабаванні.

"Але я разлічваю, што найбліжэйшым часам гэты этап павінен быць скончаны", — сказаў у эфіры Беларускага тэлебачання прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка.

Па яго словах, Беларусь мае намер на пачатковым этапе закупіць у Расіі 100 тысяч доз вакцыны. Цана абмяркоўваецца.

"Гэта залежыць у тым ліку ад таго, будзем мы, дапусцім, браць гатовыя вакцыны або іх кампаненты і тут ужо іх змешваць, вырабляць на месцы", — сказаў Галоўчанка.

Ён нагадаў, што таксама стаў адным з беларускіх добраахвотнікаў, якія прышчапіліся расійскай вакцынай. Сказаў, што адчувае сябе добра.  

Іншая добраахвотніца, 23-гадовая Кацярына Мінчонак, у інтэрв'ю Еўрарадыё расказвала, што пасля першага этапу вакцынацыі два дні ў яе трымалася тэмпература 38,7.

"Доктар, вядома, турбаваўся вельмі моцна. Тэлефанаваў, даведваўся", — казала яна. 

У выпрабаваннях расійскай эксперыментальнай вакцыны ад каранавіруса Sputnik-V бярэ ўдзел каля 40 тысяч расіян і 100 беларусаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі