Футбольныя фанаты зборнай Коста-Рыкі атрымалі нажавыя раненні

У фан-зоне на адной з плошчаў у Сан-Хосе за гульнёй назірала каля тысячы чалавек. Пачалася бойка — двое костарыканцаў атрымалі нажавыя раненні, яшчэ адзін футбольны заўзятар з колатымі ранамі бітай бутэлькай. Медыкі шпіталізавалі пацярпелых, звестак пра іх далейшы лёс няма.

Паліцыя затрымала васьмярых удзельнікаў канфлікту, адзін з якіх з’яўляецца падазраваным, паведамляюць замежныя СМІ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі