Зборная Нямеччыны — чэмпіён свету! (відэа)

Фінальны матч прайшоў 13 ліпеня на стадыёне "Маракана" ў Рыё-дэ-Жанэйра. Асноўны час скончыўся ўнічыю 0:0. Моманты былі ў абедзьвюх каманд, але Ігуанін і Паласіё не рэалізавалі нават выхады сам на сам з Ноерам. У дадатковы час немцы гулялі больш актыўна і здолелі прабіць Серхіё Рамера.

Зборная Нямеччыны — чатырохразовы чэмпіён свету!

Нагадаем, пераможца чэмпіянату свету атрымае 35 мільёнаў долараў, уладальнік другога месца — 25 млн, бронзавы прызёр (зборная Галандыі) — 22 млн долараў.

Склады каманд былі наступныя. Зборная Нямеччыны: Ноер, Лам, Баатэнг, Хумельс, Хэведэс, Швайнштайгер, Мюлер, Крамер (Шурле, 31), Крос, Азіл (Мертэзакер, 120), Клозэ (Гётцэ, 88).

Зборная Аргенціны: Серхіё Рамера, Сабалета, Дземічэліс, Гарай, Роха, Білья, Маскерана, Лавесі (Агуэра, 46), Месі, Энса Перэс (Гага, 86), Ігуаін (Паласіё, 78).

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі