Галандыя пазмагаецца з Бразіліяй за “бронзу” ЧС па футболе

У зборнай Галандыі вельмі высокая матывацыя перамагчы: як заяўляў раней яе галоўны трэнер Луі ван Гал, “хочацца пакінуць чэмпіянат свету, застаўшыся непераможнымі”. Сёлетні выступ галандцаў на мундыялі можна назваць сенсацыйным: ў групавым этапе яны адразу ж на старце разграмілі іспанцаў — 5:1, затым перамаглі Аўстралію — 3:2, і былі мацнейшымі за Чылі — 2:0.

У плэй-оф, у 1/8 фіналу Галандыя перамагла Мексіку (2:1), затым у чвэрцьфінале абышла па пенальці Коста-Рыку і толькі ў паўфінале саступіла Аргенціне, таксама ў серыі пенальці — 0:0 (2:4).

Гаспадары турніру, бразільцы таксама матываваныя заваяваць медаль: у групавым этапе яны выйгравалі ў Харватыі (3:1), разыходзіліся з сухой нічыёй з Мексікай (0:0) і грамілі Камерун (4:1). У 1/8 фіналу бразільцы абыгралі па пенальці Чылі — 1:1 (3:2), затым у чвэрцьфінале перамаглі Калумбію — 2:1, але ў паўфінале пацярпелі гучную паразу ад немцаў — 1:7. Для зборнай Бразіліі будзе важным рэабілітавацца пасля такой паразы і прынесці заўзятарам хаця б слабае суцяшэнне ў выглядзе 3-га месца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі